навіны

Сталася вядома, хто выратаваў Ганну Сялук ад санкцыяў

Ганна Сялук. Скрыншот відэа: ОНТ
Ганна Сялук. Скрыншот відэа: ОНТ
podpis źródła zdjęcia

Жонку сярэдняга сына Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрыя Ганну, таксама вядомую пад творчым псеўданімам як Ганна Сялук, ніяк не могуць дадаць у санкцыйныя спісы Еўразвязу. Прычыны гэтага даведалася «Бюро».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: TUT.by / AP / East News)

Сям'я. Як клан Лукашэнкаў ператварыў Беларусь ва ўласны бізнес

навіны

У чорным спісе ЕЗ ужо ёсць Аляксандр Лукашэнка, ягоныя сыны Віктар ды Дзмітрый і нявестка Лілія. У 2024 годзе Літва прапаноўвала ўнесці ў яго і Ганну Лукашэнку, але яе кандыдатуру заблакавала Славаччына, паведамляе «Бюро» са спасылкай на тры не звязаныя адна з адной крыніцы ў палітычным, дыпламатычным і праваабарончым колах.

У літоўскім і славацкім міністэрствах замежных справаў не пацвердзілі, але і не зняпраўдзілі гэтай інфармацыі.

Цяперашні прэм’ер-міністр Славаччыны Робэрт Фіца выступае за нармалізацыю адносінаў з Расеяй і Беларуссю ды падтрымлівае кантакты з афіцыйным Менскам.

Ганна Лукашэнка найбольш вядомая тым, што піша песні пад псеўданімам Ганна Сялук. Сярод ейных «гітоў», што круцяць на дзяржаўным радыё і тэлебачанні: «Ах, Аляксандр» (відавочна, прысвечаны цесцю), «Беларусская жена», «Бульба-дэнс», «Цените настоящего мужчину», гімн Генеральнай пракуратуры і песня пра Год якасці. У снежні 2023 года Лукашэнка ўзнагародзіў Ганну прэміяй «за вялікі асабісты ўнёсак у развіццё сучаснага музычнага мастацтва, рэалізацыю сацыяльна значных культурных ініцыятываў». А летась яна атрымала прэмію «Шансон года – 2024» ад расейскай радыёстанцыі «Шансон», заснаванай сябрам Лукашэнкі, алігархам Міхаілам Гуцэрыевым.

Ганны Лукашэнка (Ганна Сялюк) атрымлівае прэмію ад Аляксандра Лукашэнкі. Фота: president.gov.by

«Шуба, шуба. Туз крестей, а козырь буба». Як нявестка Лукашэнкі Ганна Сялук зрабілася галоўнаю песенніцаю прапаганды

навіны

Ганна Лукашэнка як мінімум у 2018 і ў 2020 гадах працавала ў Гандлёвым доме БелАЗ, дзяржаўным манапольным дылеры жодзінскай тэхнікі ў Расеі. Яго сузаснавальнік – Прэзідэнцкі спартовы клуб, якім кіруе ейны муж Дзмітрый Лукашэнка. Прадукцыю ён рэалізоўвае праз прыватныя кампаніі жонак сваіх менеджараў, звязаных з Ганнай. Прыбыткі гэтых кампаніяў параўнальныя з прыбыткам самога БелАЗу. Толькі за 2023 год іх уладальнікі выплацілі сабе больш як $ 31 млн дывідэндаў.

У 2024 годзе Сялук сталася галоўнай у правядзенні перадвыбарчага агітацыйнага «Марафону адзінства».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10