навіны

З пачатку года Лукашэнка ўжо чатыры разы стэлефанаваўся з Пуціным і аднойчы злятаў у госці

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Сочы, Расея. 26 верасня 2022 года. Фота: Kremlin.ru
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Сочы, Расея. 26 верасня 2022 года. Фота: Kremlin.ru
podpis źródła zdjęcia

Наўпроставыя кантакты Аляксандра Лукашэнкі з ягоным расейскім калегам Уладзімірам Пуціным адбываюцца не толькі часцей, чым з іншымі кіраўнікамі краінаў, але і часцей нават, чым раз на месяц.

Уладзімір Пуцін прымае Аляксандра Лукашэнку ў Крамлі. Масква, Расея. 13 сакавіка 2025 года. Фота: Кристина Кормилицына / МИА «Россия сегодня» / Kremlin.ru

Лукашэнка ўключыў прарасейскасць на максімум? Хоча газу ці захавання рэштак самастойнасці? Адказвае Дракахруст

Аналітыка

Паводле прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі, ён за няпоўныя тры з паловай месяцы ўжо чатыры разы правёў тэлефонныя размовы з Уладзімірам Пуціным. Гэтак, яны стэлефаноўваліся 19 і 27 студзеня – перад прэзідэнцкімі «выбарамі» ў Беларусі і пасля іх, 20 сакавіка і 7 красавіка. Пры гэтым з 13 да 15 сакавіка Лукашэнка тры дні быў з візітам у Расеі, дзе таксама сустракаўся з Пуціным.

Сярод іншых кіраўнікоў дзяржаваў Лукашэнка за гэты час размаўляў па тэлефоне толькі з прэзідэнтам Гвінеі (11 сакавіка), прэзідэнтам Таджыкістану (26 лютага і 27 студзеня), прэм’ер-міністрам Пакістану (1 лютага). Апроч таго, 27 студзеня, пасля «перамогі» на «выбарах», ён паразмаўляў па тэлефоне з прэзідэнтамі Кыргызстану, Азербайджану, Казахстану і Узбекістану.

Іншых лідараў свету, апроч азіяцкіх і афрыканскіх, у яго кантактах сёлета не было. Сам ён нікуды, акрамя Расеі, не лятаў, але да яго 7 сакавіка прылятаў прэм’ер-міністр вайсковай хунты М’янмы.

Прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна пасля перамоваў. 13 сакавіка 2025 года. Фота: kremlin.ru

Крамлёўская шахматная партыя: роля Лукашэнкі ў вялікай гульні

Аналітыка

Вучэнні «Захад» і выбухоўка на мяжы

Падчас апошняга тэлефанавання 7 красавіка Пуцін і Лукашэнка, паводле прэс-службы Крамля, абмеркавалі бягучыя пытанні ўзаемадзеяння, а таксама закранулі тэму супрацы «на лініі спецыяльных службаў Расеі і Беларусі ў барацьбе з тэрарызмам».

У прэс-службе Лукашэнкі адзначылі, што Пуцін падзякаваў Лукашэнку за затрыманне партыі выбухоўкі, якую нібыта не дала правезці ў Расею беларуская мытня. Таксама яны абмеркавалі сёлетнія беларуска-расейскія вучэнні «Захад-2025» і вайну ва Украіне.

Нагадаем, што напярэдадні вучэнняў «Захад», якія пройдуць увосень 2025 года, міністр замежных справаў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што NATO гатовае адрэагаваць на іх, калі ўзнікне такая неабходнасць.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10