• «Дзеці са мной»: журналісты Zerkalo.io паразмаўлялі з мужам зніклай Анжалікі Мельнікавай. Дзе ж яна сама – усцяж невядома. А тым часам Павел Латушка піша, што спікеркі КР няма ні на тэрыторыі ЕЗ, ні ў Беларусі.
• Пасля ўвядзення мытаў праз Доналда Трампа абваліліся многія біржы, падае курс доларe, біткойнe, цэны на нафту.
• Як ліхаманка на біржах адаб’ецца на Беларусі і яе эканоміцы? І ці адаб’ецца?
• Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц выраслі на 7% і перавысілі 10 мільярдаў долараў.
• Мытны камітэт: У Беларусь спрабавалі ўвезці найбуйнейшую ў гісторыі краіны партыю выбухоўкі. А на БТ паказалі затрыманага кіроўцу. Ці мог бус з паўтонаю выбуховага рэчыва незаўважана пакінуць Польшчу і наколькі гэтая гісторыя праўдападобная?
• Менскія ўлады ўводзяць абмежаванні для арэндных самакатаў. А менавіта ўводзяць хуткасныя абмежаванні. Што яшчэ зменіцца?
• Еўразвяз запусціў праграму фінансавага падтрымання адукацыі беларусаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсіяў. Памер – да 10 000 еўраў.
• Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту ладзіць вялікую міжнародную навуковую канферэнцыю «Польска-беларускія моўныя, літаратурныя, культурныя і гістарычныя сувязі».
• Непагадзь у Беларусі: селішчы без электрычнасці, спазненне цягнікоў і прагноз на бліжэйшыя дні.