Gistoryi

Хрысціяне супраць вайны. Як беларусы стварылі найбуйнейшы хрысціянскі антываенны рэсурс

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Разбураная ў выніку абстрэлаў царква іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у вёсцы Багародзічнае Данецкай вобласці, Украіна. 29 ліпеня 2023 года. Фота: Wojciech Grzedzinski / Anadolu Agency / Abaca Press / East News

«Христиане против войны» – найбуйнейшы хрысціянскі антываенны медыярэсурс на постсавецкай прасторы і ў расейскамоўным «Тэлеграме». А вось заснавалі яго і дасюль вядуць беларусы. Напярэдадні Вялікадня «Белсат» паразмаўляў з прадстаўніком праекту Дзмітрыем Карнеенкам пра мэты і заданні ды агулам пра стаўленне хрысціянаў да вайны.