Выйсці ў чорную ноч «на вылазку» ці адключыць тэлефон – і спаць? Які выбар робяць героі «Апошняга пакалення» і які выбар зрабілі б мы на іхным месцы? На карысць раю? Ці пекла? Пра гэта за кубачкам кавы размаўляем з маладым беларускім пісьменнікам і аўтарам аповесці «Апошняе пакаленне» Макарам Валынкіным. Кнігу пра менскую моладзь, «якая жыве звычайным жыццём у рэаліях эпохі пасля 2020 года», ён назваў «кнігаю развітання з Менскам», але на падыходзе ўжо чарговая ягоная кніжка пра Беларусь.