Naviny

«Гомсельмаш» узяў крэдыт для выплаты заробкаў: завод перажывае сур'ёзны крызіс

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: belarus-tractor.by

Сітуацыя на «Гомсельмашы», буйным беларускім вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі, пагаршаецца. Як стала вядома ад крыніцаў, звязаных з прадпрыемствам, Завод ліцця і нармаляў (ЗЛіН), які ўваходзіць у склад аб'яднання, быў вымушаны ўзяць крэдыт у банку, каб выплаціць заробкі работнікам у пачатку 2025 года.