навіны

У Беларусі вызначыліся з аператарам сеткі 5G: сюрпрызаў не будзе

Вышка мабільнай сувязі. Крыніца: Hrogna.life
Вышка мабільнай сувязі. Крыніца: Hrogna.life
podpis źródła zdjęcia

Сталася вядома, хто ў Беларусі будзе ствараць сетку 5G. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Джаванні Сальвэцці. (Фота: MAXIM SHEMETOV / Reuters / Forum)

Што звязвае Віктара Лукашэнку з банкаўскай групай «Rothschild»? Расказваем пра палёт старэйшага сына Лукашэнкі ў Італію

навіны

Стварэннем сеткі будзе займацца кампанія ТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі» («beCloud»). Гэта прадугледжана ўказам №139, апублікаваным на афіцыйным прававым партале «Pravo.by». Згодна з дакументам, аператару нададуць шырокі пакет падатковых і адміністрацыйных прэферэнцыяў на дзесяцігадовы тэрмін.

У межах інвестыцыйнага пагаднення «beCloud» атрымае пяцігадовае растэрмінаванне на аплату за выдзеленыя радыёчастоты, а таксама пераважнае права на новыя частоты ў будучыні.

Да канца 2034 года аператар будзе вызвалены ад падатку на прыбытак, калі атрыманыя сродкі накіроўваюцца на развіццё сеткі і закуп абсталявання. Акрамя таго, кампанія не будзе плаціць у рэспубліканскі фонд універсальнага абслугоўвання ў сферы лічбавага развіцця і сувязі.

«beCloud» таксама гарантаваная пяцігадовая абарона ад пагаршэння падатковага заканадаўства: у выпадку павышэння падаткаў ці з’яўлення новых збораў, аператар зможа карыстацца старымі правіламі.

Кампанія атрымае і шэраг адміністрацыйных спрашчэнняў: ёй дазволяць праектаваць і ўводзіць у эксплуатацыю аб’екты паводле спрошчанай працэдуры, атрымліваць зямельныя ўчасткі без аўкцыёнаў, арэнднай платы і кампенсацыяў былым уласнікам або сельскагаспадарчым арганізацыям. Таксама дазволена высякаць насаджэнні без абавязання на кампeнсaцыйныя пасадкі.

Пэўныя дадатковыя льготы пазначаныя як службовая інфармацыя (ДСП). Аднак, калі пагадненне будзе скасаванае праз віну кампаніі, яна мусіць вярнуць усе атрыманыя льготы.

Указ аб стварэнні сеткі 5G у Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 красавіка.

Нагадаем, кампанія «beCloud», што атрымала права развіваць 5G у Беларусі, належыць як беларускім уладам (51 %), так і расейскаму алігарху Канстанціну Нікалаеву (49 %), праз звязаныя з ім афшорныя структуры (пра гэта ў свой час расказваў Альянс журналістаў-расследавальнікаў пры падтрыманні «Кіберпартызанаў»). Дачыненне да дзейнасці кампаніі таксама мае Віктар Лукашэнка. У «beCloud» манапольны статус у сферы воблачных паслуг для дзяржсектару: дзяржаўныя ўстановы абавязаныя карыстацца яе інфраструктураю. Пры гэтым доступ да дзяржаўных лічбавых звестак можа апынуцца ў руках расейскага капіталу, а бюджэтныя грошы – у афшорах.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10