навіны

Уначы Расея атакавала Кіеў балістычнымі ракетамі

Ратавальнікі тушаць пажар пасля расейскай ракетнай атакі па Кіеве. Фота: dsns.gov.ua
Ратавальнікі тушаць пажар пасля расейскай ракетнай атакі па Кіеве. Фота: dsns.gov.ua
podpis źródła zdjęcia

У Кіеве – пажар і разбурэнні пасля ракетнага ўдару Расеі: пацярпелі людзі. Атакі былі здзейсненыя і на іншыя ўкраінскія гарады. Польшча ўзняла авіяцыю. Усё гэта адбываецца на фоне перамоўнага працэсу аб спыненні агню, ініцыяванага Белым домам.

4 красавіка Расея двойчы абстраляла Крывы Рог. Фота: УНІАН

Пасля ракетнага абстрэлу Расея атакавала Крывы Рог дронамі. Загінулі 19 чалавек

навіны

Уранку 6 красавіка Расея нанесла чарговы ракетны ўдар па Кіеве. Як паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко, у выніку атакі адбыліся пажар і частковае разбурэнне офіснага будынку ў Абалонскім раёне. На месцы здарэння працягваюць працаваць ратавальнікі і аварыйныя службы.


Паводле ўладаў, за мінулую ноч расейскія войскі некалькі разоў атакавалі Кіеў рознымі тыпамі ракетаў, а таксама дронамі-камікадзэ. Сістэмы супрацьпаветранай абароны былі задзейнічаныя як ноччу, так і раніцаю, калі зафіксавалі серыю магутных выбухаў пасля пуску балістычных ракетаў.


Як паведамляюць украінскія медыі, ад удараў пацярпелі тры чалавекі. Пажары зафіксаваныя ў розных частках гораду – Дарныцкім, Саламянскім і Абалонскім раёнах.


На фоне атак Расеі Польшча ўзняла ў неба свае і саюзніцкія вайсковыя самалёты. Паводле заявы Аператыўнага камандавання Узброеных сілаў Польшчы, гэта зроблена ў адказ на актывізацыю расейскай дальняй авіяцыі, што наносіць удары ў тым ліку па аб’ектах на заходзе Украіны. Таксама прыведзеныя ў гатоўнасць сістэмы СПА і радыёлакацыйнага кантролю.

Уначы былі атакаваныя таксама Сумы, Купянск і Мікалаеў.

Нагадаем, што 4 красавіка расейскія войскі двойчы за дзень атакавалі ўкраінскі Крывы Рог. У выніку атакі загінулі 19 чалавек, сярод іх 9 – дзеці, 75 асобаў пацярпелі.

Атакі расейскіх войскаў адбываюцца на фоне перамоўнага працэсу аб спыненні агню, ініцыяванага адміністрацыяй Доналда Трампа. Расея падчас гэтых перамоваў даводзіць, што менавіта Кіеў не хоча замірэння.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10