Лукашэнку стала дрэнна ад паказухі набліжаных чыноўнікаў. Мегазавод БПЛА ў Беларусі

Лукашэнку стала дрэнна ад паказухі набліжаных чыноўнікаў. Інаўгурацыя прайшла і паляцелі галовы. У Беларусі «Транспарт будучыні» абяцае мегазавод БПЛА. Робататэхніка перажывае рэвалюцыю, IntuiCell і праект «Hera». Глядзіце «Навіны з будучыні» з Вольгай Старасцінай.


«Транспарт будучыні» – гэтак называецца расейская кампанія, якая зрабіла Аляксандру Лукашэнку заманлівую прапанову. Толькі транспарт гэты хоча завесці беларусаў у вір вайны.

Расейцы прапаноўваюць пабудаваць у нашай краіне завод для вытворчасці беспілотных авіяцыйных сістэмаў – 100 тысяч на год. Дроны ж, паводле «Транспарту будучыні», павышаюць ураджайнасць, дастаўляюць тавары, назіраюць за лясамі і робяць муралы ў гарадах. Дакладней, іх цуда-дрон за два гады размаляваў ажно дзве сцяны.

Каб канчаткова пераканаць Лукашэнку аддаць беларускую зямлю пад завод, яму паказалі яшчэ адзін «актуальны» для нашай краіны «марскі дрон». Лукашэнка пабачыў яго і, вядома, не ўстаяў.

Расейцы падлічылі, што ім трэба ўсяго 9 месяцаў, каб паўстаў завод, які б працаваў пад іхным кіраваннем і на іхныя патрэбы.

Але агульнае з Расеяй неба – гэта неба з баявымі дронамі і выбухамі.

Ёсць, вядома, мірныя дроны, але як вядома, што б расейцы ні рабілі, у іх усё адно – выходзіць аўтамат Калашнікава.

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Навіны з будучыні» Вольгі Старасцінай.