Галоўныя падзеі 5 красавіка паводле версіі рэдакцыі інфармацыйных праграм «Белсату»:
- У вёсцы Берасцейскага раёна адбыўся выбух боепрыпаса. Загінула дзіця.
- Медыкі больш не абіраюць Еўропу? Чым хваліцца дзяржаўная статыстыка напярэдадні Сусветнага дня здароўя і як маніпулюе лічбамі.
- Траім менчукам выставілі абвінавачанне за «здраду дзяржаве» за сацыялагічныя даследаванні.
- Расейская ракета ўдарыла па Крывым Розе. Ахвярамі сталі 18 асобаў, сярод якіх дзевяць дзяцей.
- Як гандлёвыя мыты ЗША супраць іншых краін могуць стаць стрэлам ва ўласную нагу.
- У Беларусі расце колькасць ДТЗ з удзелам дзікіх жывёлінаў.
- Рэзкае пахаладанне ў Беларусі. Зіма вяртаецца?