навіны

Дэпартацыя афганскіх бежанцаў з Пакістану і атака расейскіх беспілотнікаў на Харкаў. Фатаграфіі тыдня

Дэманстранты бяруць удзел у акцыі пратэсту з патрабаваннем павышэння пенсіяў для пенсіянераў і супраць радыкальнай палітыкі прэзідэнта Аргентыны Хавіера Мілея ў Буэнас-Айрэсе, Аргентына
Дэманстранты бяруць удзел у акцыі пратэсту з патрабаваннем павышэння пенсіяў для пенсіянераў і супраць радыкальнай палітыкі прэзідэнта Аргентыны Хавіера Мілея ў Буэнас-Айрэсе, Аргентына. 2 красавіка 2025 года. Фота: MatÌas Baglietto / NurPhoto via AFP / East News
podpis źródła zdjęcia

Вывяржэнне вулкану Этна ў Італіі, 20-я гадавіна смерці папы Яна Паўла ІІ, другая хваля дэпартацыі афганскіх бежанцаў з Пакістану, цырымонія развітання з загінулымі амерыканскімі вайскоўцамі ў Літве – сабралі галоўныя здымкі за тыдзень.

Вывяржэнне вулкану Этна, самага высокага дзейнага вулкану ў Еўропе, каля Катаніі, Італія. 3 красавіка 2025 года. Фота: Salvatore Allegra / Anadolu / Abaca Press / East News

Цырымонія ў 20-ю гадавіну смерці папы Яна Паўла ІІ у рэзідэнцыі арцыбіскупаў Кракава, Польшча. 2 красавіка 2025 года. Фота: Artur Barbarowski / East News

Мужчына рэагуе на абвяшчэнне вердыкту Канстытуцыйнага суда аб імпічменце прэзідэнту Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёля. Канстытуцыйны суд Паўднёвай Карэі падтрымаў імпічмент прэзідэнта, пазбавіўшы яго пасады за аб'яўленне ваеннага становішча ў краіне. Сеул, Паўднёвая Карэя. 4 красавіка 2025 года. Фота: Pedro Pardo / AFP / East News

Украінскія ратавальнікі працуюць на месцы жылога дому, разбуранага ў выніку атакі беспілотніка ў Харкаве. Як найменей чатыры чалавекі загінулі і больш за 30 атрымалі раненні. Харкаў, Украіна. 4 красавіка 2025 года. Фота: Sergey Bobok / AFP / East News

Сем'і афганскіх бежанцаў сядзяць у грузавіку са сваімі рэчамі. Яны едуць у бок кантраляванага талібамі Афганістану пасля пачатку другога этапу праграмы дэпартацыі, запушчанай урадам Пакістана. Пэшаўар (Peshawar), Пакістан. 4 красавіка 2025 года. Фота: Abdul Majeed / AFP / East News

Студэнты бяруць удзел у дэманстрацыі супраць еўрапейскага пераўзбраення і дзяржаўнай школьнай палітыкі ў нацыянальны дзень забастоўкі. Турын, Італія. 4 красавіка 2025 года. Фота: Marco Bertorello / AFP / East News

Мёртвы гарбаты кіт ляжыць ля берага ў затоцы Лёгтэн (Loegten) на паўвостраве Д’юрслянд (Djursland), Данія. 2 красавіка 2025 года. Фота: Mikkel Berg Pedersen / Ritzau Scanpix / AFP / EAst NEws

Цырымонія развітання з загінулымі амерыканскімі вайскоўцамі на Катэдральным пляцы Вільні. Жаўнеры зніклі 25 сакавіка падчас вучэнняў на палігоне ў Падброддзі, наступным днём сталася вядома, што гусенічная браняваная машына M88 з жаўнерамі затанула ў балоце. Вільня, Літва. 3 красавіка 2025 года. Фота: Белсат

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10