навіны

БДУ скарачае колькасць платных месцаў

БДУ
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: bsu.by
podpis źródła zdjęcia

Падчас прыёмнай кампаніі 2025 года Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт плануе скараціць колькасць месцаў на платнай форме навучання, паведаміў рэктар навучальнай установы Андрэй Кароль. 

Скарачэнне платных месцаў закране як дзённую, так і завочную форму навучання.

,,

«Гэта адна са стратэгіяў ВНУ. І рэакцыя на запыт дзяржавы: сёлета колькасць бюджэтных месцаў вырасце на 19. У 2024 годзе гэты прырост склаў 400», – распавёў рэктар.


Факультэт журналістыкі БДУ. Фота: bsu.by

БДУ штомесяц справаздачыцца Качанавай і ў пракуратуру пра сачэнне за студэнтамі

навіны

Агулам БДУ плануе прыняць сёлета на праграмы агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі 4193 студэнтаў (у 2024 прынялі 4408 чалавек). У гэтую лічбу не ўваходзіць план прыёму на вайсковы факультэт, які яшчэ не зацверджаны.


На дзённую бюджэтную форму прымуць 2538 студэнтаў (у 2024-м – 2519), на завочную бюджэтную – 112 (у 2024-м – 104).


На платную дзённую форму навучання план набору складзе 1401 студэнт (у 2024-м – 1509), на завочную – 142 (у 2024-м – 276), на завочную для атрымання другой вышэйшай адукацыі – 50 (летась – 103).


Акрамя таго, у беларускіх ВНУ ў рамках аптымізацыі падрыхтоўкі спецыялістаў сёлета закрыюць 45 спецыяльнасцяў, распавядаў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец.


Агулам у 2025 годзе ВНУ Беларусі гатовыя прыняць 48,3 тысячы абітурыентаў. На платнае навучанне ў 2025 годзе лічбы прыёму зніжаныя на 2,7 тысячы месцаў і складаюць 16,5 тысячы. На бюджэт жа колькасць месцаў у параўнанні з папярэднім годам вырасла на 400 – да 31,8 тысячы.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10