навіны

Пасля ракетнага абстрэлу Расея атакавала Крывы Рог дронамі. Загінулі 19 чалавек

Атака на Крывы Рог
4 красавіка Расея двойчы абстраляла Крывы Рог. Фота: УНІАН
podpis źródła zdjęcia

Позна ўвечары 4 красавіка расейскія войскі другі раз за дзень ударылі па ўкраінскім Крывым Розе. Агульная колькасць загінулых у выніку абстрэлаў паводле стану на раніцу 5 красавіка вырасла да 19 чалавек.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Уладзімір Пуцін гаворыць па тэлефоне з удзельніцай дабрачыннай акцыі «Елка желаний». Масква, Расея. 7 студзеня 2025 года. Фота: Kremlin.ru

Пуцін зацягвае перамовы па вайне ва Украіне. Калі Трампу гэта надакучыць?

Вайна

Беспілотнікі атакавалі прыватны сектар гораду. У выніку налёту загарэўся адзін з дамоў, у ім загінула 56-гадовая жанчына. Пяць чалавек атрымалі раненні, паведаміў кіраўнік рады абароны Крывога Рогу Аляксандр Вілкул.


Дроны таксама перабілі рэйкі і кантактную сетку ў горадзе.


Папярэдні ўдар па Крывым Розе адбыўся каля 19-й гадзіны 4 красавіка: балістычныя ракеты трапілі ў жылы раён, побач з дзіцячай пляцоўкай. Загінулі 18 чалавек, з іх дзевяць – дзеці.


Аляксандр Вілкул пісаў, што расейскія вайскоўцы «ўдарылі балістычнай ракетай у цэнтр жылога мікрараёну, побач з дзіцячай пляцоўкай». Паводле яго, «ракета выбухнула ў паветры – спецыяльна, каб больш людзей пацярпела».


Міністэрства абароны Расеі пацвердзіла ракетны ўдар, аднак сцвярджае, што ён быў нанесены «па месцы правядзення нарады з камандзірамі злучэнняў і заходнімі інструктарамі ў адным з рэстаранаў Крывога Рогу».


Генштаб ЗСУ назваў гэтую заяву хлуснёй і зазначыў, што ракета «Іскандэр-М» трапіла ў «жылы масіў і дзіцячую пляцоўку».


Агулам у выніку ракетнай і дронавай атак загінулі 19 чалавек. Пацярпелі 68 чалавек, у тым ліку трохмесячнае немаўля. Самы старэйшы пацярпелы мае 68 гадоў. 40 чалавек застаюцца ў лякарнях. Двое дзяцей – у веку пяці і васьмі гадоў – былі перавезеныя ў лякарню Дняпра ў крайне цяжкім стане.


У лякарнях Крывога Рогу застаюцца 17 параненых, з іх двое дзяцей у цяжкім стане.


У выніку ўдараў былі пашкоджаныя 34 шматкватэрныя дамы, шэсць навучальных установаў, крамы, аб’екты бізнесу і інфраструктуры, аўтамабілі, прыватны дом.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10