навіны

«Вольны хор» абвясціў збор на новы альбом «Наша песня»

img
Архіўнае фота. «Вольны хор» выступае ў падтрымку Марыі Калеснікавай. Варшава, Польшча. 29 ліпеня 2021 года. Фота: Цімур Котаў / Белсат
podpis źródła zdjęcia

На запіс, звядзенне, мастэрынг, дызайн і выданне накладу альбому трэба 4700 еўра. У «Вольным хоры» ўжо падрыхтавалі 17 твораў.

Рэпетыцыя Вольнага хору. Варшава, Польшча. 24 кастрычніка 2023 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)

Галіна Казіміроўская: Паляванне на Вольны хор працягваецца і сёння

навіны

Беларускі «Вольны хор» абвясціў збор сродкаў на новы альбом пад папярэдняй назвай «Наша песня». У альбом хочуць уключыць 17 беларускіх твораў.


Значная частка песень – беларуская харавая песня з архіву Беларускай бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лондане. У альбом таксама хочуць уключыць творы сучасных кампазітараў на вершы расстраляных паэтаў і творы сучасных артыстаў у харавой апрацоўцы.

,,

«Мы спадзяемся вяртанне забытых і невядомых твораў узбагаціць нашу культуру і будзе важнай сувяззю для нас з нашымі каранямі і нашай гісторыяй», – піша «Вольны хор».


На выданне альбому хочуць сабраць 4700 еўра. Гэтыя грошы патрэбныя на запіс, звядзенне, мастэрынг, дызайн і выданне накладу. Альбом абяцаюць размясціць на ўсіх папулярных пляцоўках для бясплатнага праслухоўвання. Ахвяраваць на выданне можна па гэтай спасылцы.


«Вольны хор» – ананімны музычны рух, які ўтварыўся падчас пратэстаў 2020 года. Спевакі ў белым адзенні і бел-чырвоных масках ладзілі раптоўныя выступы ў публічных месцах, як то ў гандлёвых цэнтрах і на плошчах, з беларускімі патрыятычнымі песнямі. Пасля здушэння пратэстаў «Вольны хор» працягнуў спяваць у эміграцыі.


На сёння «Вольны хор» выдаў тры альбомы: «Годныя песні», «Песні вольных людзей» і «Калядны падарунак».

Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10