навіны

Закуліссе Купалаўцаў і таямніцы беларускага магічнага свету ў «Раніцы з «Белсатам»

Прэм’ера спектаклю «Гусі-Людзі-Лебедзі». Люблін, Польшча. 17 чэрвеня 2022 года
Прэм’ера спектаклю «Гусі-Людзі-Лебедзі». Люблін, Польшча. 17 чэрвеня 2022 года. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Гэтая субота абяцае быць насычанай і натхняльнай! Кацярына Раецкая і Дзяніс Дудзінскі запрашаюць вас на эфір, поўны цікавых тэмаў, культурніцкіх падзеяў і нечаканых адкрыццяў.

Нашая здымачная група зазірнула за кулісы Вольных Купалаўцаў. Пакажам і раскажам, як прайшлі паказы іхных спектакляў ды паразмаўляем з рэжысёрам і акторам Аляксандрам Гарцуевым.


У госці ў студыю да нас завітае Аляксандра Гушча, культурніцкая менеджарка, якая стварыла ў Варшаве беларускую бібліятэку «Жыветэка». Паразмаўляем пра ейны праект, як яна пачынала, збіраючы беларускія кнігі. Што трэба, каб стварыць асабістую беларускую палічку? Якія аўтары і кнігі найбольш запатрабаваныя сярод беларускіх чытачоў?


Паразмаўляем з пісьменніцаю Святланаю Курс пра поспех ейнай кнігі «Па што ідзеш, воўча?». Ці можа замежнік зразумець Беларусь і як яго зацікавіць магічным беларускім светам?


Экспертка ў галіне публічных выступаў Валянціна Чэкан падзеліцца сакрэтамі эфектыўных прэзентацыяў і адкажа, як прыцягнуць увагу слухачоў нават у самых складаных абставінах.


Паспрабуем вызначыць самае прыгожае месца для вясновых фотасесіяў у Беларусі.


Далучайцеся да «Раніцы з «Белсатам». Будзе цікава!

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10