навіны

Трох менскіх сацыёлагаў абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» за іхныя даследаванні

Следчы падчас вучэнняў
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Следчы падчас супольных вучэнняў з Узброенымі сіламі. Беларусь. 23 красавіка 2024 года. Фота: Следственный комитет Беларуси / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Трох затрыманых змясцілі пад варту, яны «скампенсавалі шкоду». Сацыялагічныя даследаванні пра барацьбу з ковідам і ідэю інтэграцыі з Еўразвязам расцанілі як здраду дзяржаве і ўхіленне ад сплаты страхавых унёскаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Удзельнік акцыі трымае ў руках плакат з турэмнымі кратамі, якія сімвалізуюць беларускае насельніцтва ў турмах і несвабоду ў Беларусі, у другую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Кракаў, Польшча. 9 жніўня 2022 года. Фота: Artur Widak / NurPhoto via Getty Images

Як змагацца ў Беларусі? Што карыснага яшчэ можна зрабіць, каб за гэта не пасадзілі

Шуфлядка

Следчы камітэт Беларусі паведаміў 4 красавіка пра выстаўленне абвінавачвання тром менскім сацыёлагам, якія цяпер пад вартай. Імёнаў затрыманых не раскрываюць.


Паводле следчых, затрымалі трох жыхароў Менску: мужчыну 42 гадоў, жанчын 37 і 43 гадоў. Сілавікі заяўляюць, што яны «на шкоду нацыянальнай бяспецы» перадавалі звесткі фондам і некамерцыйным арганізацыям, якія «дзеялі пад патранажам спецыяльных службаў замежных дзяржаваў».


Першы абвінавачаны – кіраўнік неназванай сацыялагічнай кампаніі, які рабіў даследаванне пра захады ў барацьбе з каронавірусам. Кампанія, паводле следчых, не мела «акрэдытацыі для вывучэння гэтых пытанняў». Сілавікі сцвярджаюць, што абвінавачваны «не праводзіў аналітычнай працы», а збіраў звесткі з адкрытых крыніцаў і падрыхтаваў «ангажаваныя вынікі, якія адпавядалі запытам замоўніка». Гэтыя звесткі, як піша СК, мелі быць выкарыстаныя дзеля распаўсюду «на шкоду нацыянальнай бяспецы і інтарэсам дзяржавы».


Другая і трэцяя абвінавачваныя праводзілі сацыялагічнае даследаванне адносна пераваг грамадзянаў наконт інтэграцыі з краінамі Еўразвязу, а арганізацыя, ад імя якой яны дзеялі, не была акрэдытаваная Камісіяй у справе апытанняў грамадскай думкі пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на апытанні пра грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне.


Абвінавачваныя, паводле сілавікоў, выкарыстоўвалі для даследавання фокус-групы з асобаў, якія, як правіла, мелі «заведама негатыўнае стаўленне» да сітуацыі ў Беларусі. Іхныя матэрыялы, сцвярджае СК, размяшчаліся ў інтэрнэце і «выкарыстоўваліся недружалюбнымі краінамі для нанясення шкоды Рэспубліцы Беларусь».  


Усім тром выставілі абвінавачванне ў здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 КК РБ) і на дадатак ва ўхіленні ад сплаты страхавых унёскаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243-3 КК РБ). Следчыя заяўляюць, што кіраўнік арганізацыі прапанаваў ім зарэгістравацца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, каб быць вызваленымі ад часткі страхавых унёскаў. Шкоду ацанілі на больш як 186 тысячаў рублёў.


Абвінавачваныя застаюцца пад вартай, яны «скампенсавалі шкоду» ў поўным аб’ёме. Справу перадалі пракурору для скіравання ў суд. За здраду дзяржаве могуць пакараць пазбаўленнем волі на тэрмін ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10