навіны

Расейскія настаўнікі правялі ўрокі ў гонар няіснага «Крутога Ўокера»

Крыніца: youtube.com/@ByLOL_fun
Крыніца: youtube.com/@ByLOL_fun
podpis źródła zdjęcia

Беларускі пранкер Уладзіслаў Бохан правёў чарговую акцыю для самай цярплівай катэгорыі дзяржаўных работнікаў. Уладзіслаў тлумачыць свае акцыі даследаваннем фашызацыі Расеі – калі людзі робяцца безумоўна гатовыя выконваць усё, што патрабуюць ад іх расейскія ўлады.

Гэтым разам ён разаслаў у расейскія школы патрабаванне правесці ўрок у гонар «героя СВА і сірыйскай кампаніі» з пазыўным «Круты Ўокер». Настаўнікі зноў не сталі пярэчыць. Відэа выйшла на канале ByLOL.


Уладзіслаў Бохан паведамляе, што адправіў больш за сто лістоў у школы Наўгародскай вобласці РФ ад імя рэгіянальнага аддзялення «Адзінай Расеі». Некалькі школаў даслалі справаздачы аб правядзенні «патрыятычнага ўроку» ў гонар «героя СВА і сірыйскай кампаніі», у ролі якога выступіў сам акцыяніст.


«Цярэнцій Аляксандравіч Кургінаў», паводле легенды, быў «пляменнікам міністра ЖКГ» і ваяваў у Сірыі, дзе атрымаў пазыўны «Круты Ўокер» (адсылка да серыялу «Круты Ўокер: Правасуддзе па-тэхаску»).

Пасля вайны ў Сірыі выдуманы персанаж стаў «актыўным членам «Адзінай Расеі», а пазней адправіўся добраахвотнікам удзельнічаць у вайне супраць Украіны.


Нагадаем, у лістападзе Бохан даў настаўнікам «загад» зрабіць з фольгі «шлем Айчыны» супраць «апраменьвання спадарожнікамі NATO», што яны і выканалі.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10