Аляксандр Лукашэнка, занепакоены сваёй бяспекаю, правёў вялікую закрытую нараду з сілавікамі. Што там абмяркоўвалі?
Рубрыка Змітра Міцкевіча «Лінія фронту»
Якія ёсць рэальныя пагрозы для бяспекі Беларусі? Чаму на Савеце бяспекі не было старшыні КДБ Івана Церцеля? Што азначае заява генерала Аляксандра Вальфовіча пра «цяжка трымаць удар»?
Свята пуцінскага сатэліта
Рэжым Лукашэнкі адсвяткаваў залежнасць Беларусі ад Масквы. Лонгрыды, фільмы, флэш-мобы – Дзень народнага адзінства Беларусі і Расеі адзначылі напоўніцу. Толькі ў Беларусі. Падавалася б, агульнае свята, у Расеі таксама павінны адзначыць братэрства. Аднак гэта зусім не так. Чаму?
Швецыя абароніць краіны Балтыі?
Побач з межамі Беларусі саюзнікі з NATO ўзмацняюць супрацу. Пагроза расейскай агрэсіі з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі расце. Швецыя выразіла гатовасць абараняць Польшчу і краіны Балтыі ад магчымай расейскай агрэсіі. На авіябазе ў польскім Мальбарку, недалёка ад мяжы з Расеяй, ужо з’явіліся шведскія знішчальнікі «Gripen», што будуць патруляваць балтыйскае неба. Адначасова Швецыя абвясціла найвялікшы пакет вайсковай дапамогі Украіне. Падрабязней – Віталь Бабін.
Перамовы зрываюцца?
Перамовы ЗША і Расеі набываюць абрысы, пра якія папярэджвалі прагматычныя аналітыкі. На якой стадыі намеры Трампа спыніць вайну ва Украіне і чаму за гэтым працэсам пільна сочаць у Беларусі? Сюжэт Яўгена Валошына.
Народ аб'яднаўся супраць прыгнятальніка
Пасля Грузіі ды Сербіі пратэсты ахапілі Турцыю і доўжацца другі тыдзень. Пратэстоўцы патрабуюць вызваліць з-за кратаў мэра Стамбулу Імамаглу, а таксама адстаўкі прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Дэманстранты дамагаюцца датэрміновых выбараў і заяўляюць, што ўлада страціла легітымнасць. Дарэчы, наступныя прэзідэнцкія выбары ў Турцыі прызначаныя на 2028 год. Пратэстоўцы не гатовыя чакаць яшчэ тры гады. Падрабязней – Наста Ільіна.
Інтэрвʼю з жонкаю Генадзя Карпепкі
Людмілу Карпенку схілялі да самагубства пасля таямнічай смерці мужа – галоўнага канкурэнта Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта спадарыня Людміла апавядае ў інтэрв’ю, якое запісаў Алесь Сіліч. Генадзь Карпенка раптоўна памёр 26 гадоў таму, шостага красавіка 1999-га. Нечаканая смерць папулярнага палітыка з прэзідэнцкімі амбіцыямі выклікала пытанні і тады, і цяпер. Людміла Карпенка была вымушаная выехаць за мяжу пасля смерці мужа.