У адказ МЗС Беларусі заявіў, што «катэгарычна асуджае адмову», назваўшы гэта «германскім нацызмам».
Нямецкі Фонд памяці Бухэнвальду і Дора-Мітэльбаў адмовіўся бачыць на ўрачыстасці, прысвечанай 80-годдзю вызвалення гэтых канцэнтрацыйных лагераў, афіцыйных беларускіх і расейскіх дыпламатаў.
У адказ МЗС Беларусі заявіла, што «катэгарычна асуджае адмову», назваўшы яе «германскім нацызмам».
«Нам не патрэбныя ні запрашэнні, ні дазволы, каб годна ўшанаваць памяць мільёнаў нявінна загінулых вязняў нямецкіх канцлагераў. Мы рабілі гэта раней і будзем рабіць заўсёды», – заявіў БелТА пакрыўджаны МЗС.
Цырымонія з нагоды 80-годдзя вызвалення канцэнтрацыйных лагераў Бухэнвальд і Дора-Мітэльбаў пройдзе 6 красавіка.
Фонд памяці Бухэнвальду і Дора-Мітэльбаў утвораны 17 сакавіка 2003 года, каб «захаваць месцы злачынстваў як месцы жалобы і памяці, надаць гэтым месцам навукова абгрунтаваную форму і выгляд і зрабіць іх даступнымі для грамадскасці».
Бухэнвальд (ням. Buchenwald) і Дора-Мітэльбаў (ням. Dora-Mittelbau) – адныя з найбуйнейшых канцэнтрацыйных лагераў у Нямеччыне. Былі вызваленыя 11 і 12 красавіка 1945 года.
Тэса Анэйда belsat.eu