Naviny

Лябедзька: Цуду не будзе – Мельнікава ў руках рэжыму

Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. Фота: Каардынацыйная рада / Telegram
Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. Фота: Каардынацыйная рада / Telegram

Анатоль Лябедзька, дырэктар цэнтру «Еўрапейскі дыялог», лічыць, што шанцы на тое, што спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава цяпер у бяспецы, вельмі малыя. Пра гэта ён заявіў 3 сакавіка ў эфіры «Студыі «Белсат».