навіны

Прэзідэнта Паўднёвай Карэі адхілілі ад пасады, суд падтрымаў імпічмент

Прэзідэнт Рэспублікі Карэя Юн Сок Ёль. 17 студзеня 2023 года. Фота: 대통령경호처 / 강민석 / Republic of Korea / Flickr, CC BY-NC-SA 2.0
Прэзідэнт Рэспублікі Карэя Юн Сок Ёль. 17 студзеня 2023 года. Фота: 대통령경호처 / 강민석 / Republic of Korea / Flickr, CC BY-NC-SA 2.0
podpis źródła zdjęcia

Гэта здарылася праз чатыры месяцы пасля спробы Юн Сок Ёля абвясціць у краіне ваеннае становішча. Канстытуцыйны суд Паўднёвай Карэі пакінуў у сіле пастанову аб імпічменце і канчаткова адхіліў былога ўжо прэзідэнта ад пасады.

Канстытуцыйны суд краіны пацвердзіў, што леташняе ўвядзенне прэзідэнтам ваеннага становішча справакавала самы сурʼёзны палітычны крызіс у краіне за апошнія дзесяцігоддзі, піша «Reuters».


Згодна з Канстытуцыяй, прэзідэнцкія выбары цяпер мусяць адбыцца цягам 60 дзён, а прэмʼер-міністр Хан Тук Су працягне выконваць абавязкі прэзідэнта да інаўгурацыі новага прэзідэнта.


Выканаўца абавязкаў галоўнага суддзі Мун Хёнг Пэ заявіў, што Юн парушыў прэзідэнцкія абавязкі, абвясціўшы 3 снежня ваеннае становішча. Гэткім чынам прэзідэнт выйшаў за рамкі сваіх канстытуцыйных паўнамоцтваў і ўчыніў дзеянні, што сталіся «сурʼёзным выклікам дэмакратыі».


«(Юн) груба здрадзіў даверу народу, які ёсць суверэнным чальцом дэмакратычнай рэспублікі», – сказаў Мун, дадаўшы, што абвяшчэнне Юнам ваеннага становішча стварыла хаос ва ўсіх сферах грамадства, эканомікі і вонкавай палітыкі.


Тысячы людзей на мітынгу дзеля адстаўкі Юна, у тым ліку сотні тых, хто начаваў у намётах, гучна віталі пастанову, скандуючы «Мы перамаглі!»


Юн Сок Ёль быў арыштаваны ў студзені за спробу дзяржаўнага перавароту і выйшаў на волю праз 52 дні.


Тэса Анэйда / belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10