Шуфлядка

Куды паляцець беларусам на вялікія выходныя з 27 красавіка да 4 траўня

Офіс «Белавіі» ў Менску, Беларусь. 28 траўня 2021 года.
Офіс «Белавіі» ў Менску, Беларусь. 28 траўня 2021 года. Фота: AP Photo / East News
podpis źródła zdjęcia

Беларусаў чакаюць вялікія выходныя, якіх яшчэ не было: калі дадаць да святаў два дні свайго адпачынку, можна паспець злятаць на сапраўдныя канікулы на 8 дзён. «Белсат» паглядзеў, куды могуць танна злятаць беларусы з візай і без яе.

Тры дні адпачынку запар ці цэлых восем?


У аўторак 29 красавіка Беларусь святкуе Радаўніцу, а 1 траўня – дзень працы. З улікам пераносу працоўнага дня з 28 красавіка (панядзелак) на 26 красавіка (субота), беларусы змогуць адпачыць тры дні запар: 27 – 29 красавіка. Святочны тыдзень у гэтым годзе не вельмі ўдалы, але як ёсць: 1,3 і 4 траўня таксама выходныя. Але калі ўзяць два дадатковых дні адпачынку (30 красавіка і 2 траўня), то можна паляцець куды на сапраўдныя міні-канікулы – цэлых 8 дзён!


Хутчэй за ўсё, такіх жа ахвочых да падарожжаў беларусаў будзе вельмі шмат, таму калі збіраецеся ў Еўропу, закладвайце час на чэргі на мяжы. Каб не губляць час на перасадкі і цягнікі, мы разглядалі толькі авіяквіткі без багажу ў абодва бакі на перыяд з 27 красавіка па 4 траўня. З Еўропы – менш за 150 еўра, з Беларусі – менш за 320.

Від на Няву і Петрапаўлаўскую крэпасць у Санкт-Пецярбургу, Расея. Фота: Artem Priakhin / SOPA Images / LightRocket via Getty Images
Від на Няву і Петрапаўлаўскую крэпасць у Санкт-Пецярбургу, Расея. Фота: Artem Priakhin / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Калі няма візы – Грузія, Расея и Кітай


Выбар квіткоў, якія каштуюць не вельмі кусача, для бязвізавых беларусаў небагаты. Да таго ж манапаліст «Белавія» ніколі не быў танным варыянтам, а тут яшчэ і вялікія выходныя. Але паспрабуем не губляць надзею і знайсці нешта больш-менш цікавае не па коштах ныркі.


Ужо зараз на сайце беларускага авіяперавозчыка вельмі мала квіткоў Санкт-Пецярбург на вялікія выходныя. Самыя танныя квіткі з Менску каштуюць 182 еўра, але ёсць з Гомля за 121 еўра на тэрмін з 29 красавіка да 2 траўня.


З 2 красавіка «Белавія» запусціла прамы рэйс з Берасце ў Санкт-Пецярбург, таму можна будзе даляцець туды з Берасце 30 красавіка-3 траўня за 128 еўра. Таксама можна паляцець з Гомля ў Маскву з 28 красавіка па 3 траўня за 102 еўра. З Берасце таксама ёсць аналагічны пералёт за 151 еўра.

Людзі адпачываюць на фоне скульптуры Алі і Ніно ў Батумі, Грузія. 27 траўня 2024 года. Фота: Белсат
Людзі адпачываюць на фоне скульптуры Алі і Ніно ў Батумі, Грузія. 27 траўня 2024 года. Фота: Белсат

Калі вельмі сумуеце па мору, а візы няма, можна паспець паглядзець на Чорнае ці Каспійскае мора (купацца наўрад ці – тэмпература вады будзе менш за 17 градусаў). Ляцець да грузінскага Батумі занадта дорага, але ў Кутаісі 27 красавіка да 5 траўня можна злятаць за 335 еўра, а адтуль недалёка і танна даехаць да Батумі.


Яшчэ адзін варыянт дабрацца да Чорнага мора – авіяквіткі Менск-Сочы на 29 красавіка-3 траўня, кошт – 300 еўра. Але гэты варыянт не вытрымліваюць ніякай канкурэнцыі з аналагічнымі квіткамі ў Баку за 300 еўра.


Калі дадаць яшчэ адзін выходны, за тыя ж грошы можна злятаць не ў Расею, а ў нармальную вандроўку. Кітайскі Урумчы на схілах Цяньшанскіх гор выглядае не горш за аўстрыйскі курорт, а квіткі з 28 красавіка па 5 траўня каштуюць усяго 302 еўра.



,,

Ëсць варыянт яшчэ цікавей, але і даражэй: Менск-Стамбул на тры дні (з 30 красавіка па 2 траўня) за 379 еўра.На гэтым даступныя авіяквіткі для бязвізавых беларусаў скончыліся.


Варыянты з Варшавы – Італія і Венгрыя


Калі вы з тых, каго не пужае доўгі і нервовы шлях з Беларусі да Польшчы, то вось вам танныя варыянты з Варшавы. Калі набываеце авіяквіткі «Wizzair», амаль заўсёды варта будзе ўступіць у «Discount Club»: яе кошт звычайна акупаецца за адное падарожжа, а праграма дазваляе добра эканоміць для двух асоб цэлы год.


З Варшавы заўсёды можна танна даляцець да сонечнага Будапешта і ягоных купалень. Так, квіткі на тры дні, 27-3 траўня, можна набыць у «Wizzair» ці «RyanAir» за 93 еўра ў абодва бакі. Бонусам вам будуць добрыя кошты на жытло і ежу.


Чаго не скажаш пра Скандынавію: квіткі амаль заўсёды танныя, але дадайце неверагодныя сюды кошты літаральна на ўсё, падарожжа танным дакладна не выйдзе. Да і на гэтыя даты амаль усе квіткі каштуюць ад 100 еўра ў абодва бакі. Выключэнне – Варшава-Капенгаген на 29 красавіка – 1 траўня за 78 еўра з «Wizzair».


У які бок першай справай паглядзіць сумуючы па сонцы беларус? Правільна, у бок Італіі! Калі хочацца патрапіць на сезонны распродаж моднага адзення, то вам да Мілана: квіткі з 27 па 2 траўня ў «Wizzair» пакуль каштуюць 123 еўра.

Людзі ідуць па цэнтры Варшавы, Польшча. 23 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат
Людзі ідуць па цэнтры Варшавы, Польшча. 23 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат

Самыя танныя кошты на квіткі ў Рым знайшліся таксама ў з «Wizzair»: з 27 да 2 траўня квіткі ёсць па 144 еўра. Тут вы ўжо дакладна пагрэецеся пад сонцам і не паспееце ашалець ад колькасці турыстаў, што бывае ў галоўным горадзе Італіі летам.


Паесці сапраўднай італьянкай ежы і паглядзець на неверагодна прыгожую Італію можна і так: квіткі Варшава-Балонья з «RyanAir» на 28 красавіка-1 траўня каштуюць 128 еўра.


За 86 еўра таксама можна набыць добрыя квіткі ў самы прыгожы італьянскі горад – Венецыю – на 29 красавіка-2 траўня. У такім выпадку туды варта ляцець праз «RyanAir», а назад – «Wizzair». Але глядзіце спачатку кошты на жытло: яны могуць кусацца нават у Мейстрэ – горадзе побач, да якога з Венецыі хутка дабрацца на аўтобусе.


Пра Іспанію і Францыю на бліжэйшыя месяцы можна забыцца: у абодвух перавозчыкаў кошты на квіткі зашкальваюць. Адзіны даступны варыянт знайшоўся ў «RyanAir»: у рамантычную сталіцу Францыі – Парыж – можна паляцець з Варшавы з 123 еўра з 29 красавіка да 2 траўня.

Лодкі плывуць па Вялікім канале (Grand Canal) падчас Венецыянскага карнавалу. Венецыя, Італія. 16 лютага 2025 года. Фота: Andrea Pattaro / AFP / East News
Лодкі плывуць па Вялікім канале (Grand Canal) падчас Венецыянскага карнавалу. Венецыя, Італія. 16 лютага 2025 года. Фота: Andrea Pattaro / AFP / East News

Танныя варыянты з Вільні – толькі «RyanAir»


Варыянтаў з Вільні звычайна менш, чым з Варшавы, але не ў гэты раз. Квіткі да Мілана з 28 красавіка па 3 траўня можна знайсці за 112 еўра ў два бакі. А калі вам больш падабаецца ідэя пагрэцца на сонейку, то з Мілана рукой падаць да прыгожых азёр Кома і Гарда.


Рым выходзіць не танна, але гэтыя натоўпы турыстаў можна лёгка замяніць на не менш прыгожы горны Турын – квіткі з 29 красавіка па 3 траўня каштуюць 111 еўра. Два дні можна правесці і ў неверагоднай Венецыі: усяго 108 еўра за квіткі на 27-29 красавіка.


З Вільні можна адносна танна адправіцца глядзець на раскошныя музеі Вены: квіткі на 28 красавіка да 3 траўня каштуюць 78 еўра.

Начны пейзаж цэнтральных вуліц Вены, Аўстрыя. 6 чэрвеня 2022 года. Фота: Deposit / East News
Начны пейзаж цэнтральных вуліц Вены, Аўстрыя. 6 чэрвеня 2022 года. Фота: Deposit / East News

Таксама можна купіць танныя квіткі ў рамантычны Парыж з 30 красавіка па 2 мая за 104 еўра ў абодва бакі.


З 28 красавіка да 2 траўня можна таксама адпачыць у Амстэрдаме: квіткі ў аэрапорт Эйндховена і назад каштуюць 134 еўра.


У Берлін з Вільні можна даляцець за 50 еўра, назад – за 55 еўра. Разам за квіткі на нямецкі трып – 105 еўра.


Аматарам баварскай пернічнасці раем заглянуць у Нюрнберг: квіткі з 29 красавіка да 3 траўня можна зачапіць за 78 еўра. Квіткі ў Стакгольм на ты ж даты каштуюць яшчэ танней – 58 еўра ў абодва бакі – але не забывайцеся, што ў гэтай краіне толькі квіткі на самалёт каштуюць танна.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10