У ноч з 31 сакавіка на 1 красавіка ў нямецкім горадзе Гайльброн у федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг быў скрадзены аўтамабіль – чорны «Audi Q5». Паліцыя вызначыла маршрут, якім рухаўся транспартны сродак, і пачала пераслед.
Апоўдні 1 красавіка скрадзенае аўта рухалася па аўтабане А72 у бок гораду Кемніц, затым выехала на аўтабан А4 у кірунку Дрэздэну. Каля гораду Ліхтэнаў у Саксоніі аўтамабіль быў вымушаны спыніцца на святлафоры на ўчастку дарогі, дзе вяліся рамонтныя работы. У гэты момант паліцыя заблакавала легкавік і затрымала кіроўцу – ім аказаўся 26-гадовы беларус.
Высветлілася, што на «Audi» былі ўсталяваныя фальшывыя нумарныя знакі.
Паліцыя канфіскавала аўтамабіль і нумарныя знакі, а кіроўцу даставіла ў акружны суд Кемніцу на допыт да следчага суддзі. Распачатае расследаванне.
У паведамленні паліцыі зазначаецца, што кошт скрадзенага «Audi Q5», за стырном якога быў беларус, на сённяшні дзень складае каля 40 тысячаў еўраў.
Марыя Міхалевіч belsat.eu