навіны

Камітэт Сейму Літвы падтрымаў пазбаўленне беларусаў ВНЖ за паездкі на радзіму

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Карына Пашко / Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Карына Пашко / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Камітэт Сейму Літвы ў пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны 3 красавіка падтрымаў увядзенне больш строгіх нацыянальных санкцыяў у дачыненні грамадзянаў Расеі і Беларусі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: hpravy.org

Літоўскія спецслужбы расказалі, якія пагрозы бачаць у Беларусі і беларусах

навіны

Чальцы камітэту аднагалосна падтрымалі прапанову Лаўрынаса Касчунаса, Аўдронюса Ажубаліса і Валдаса Ракуціса пра тое, што выдачу відаў на жыхарства ў Літве грамадзянам Беларусі, як і расейцам, варта прыпыніць, калі ў іх няма дзейнай візы. А дзейныя ВНЖ маюць быць ануляваныя, калі грамадзяне Расеі і Беларусі здзейснілі паездкі ў Расею ці Беларусь больш як адзін раз за тры каляндарныя месяцы, паведамляе LRT.

Палітыкі тлумачаць такія захады тым, што ў Беларусі гэтых асобаў могуць завербаваць спецслужбы для пэўных выведных функцыяў. Выключэнне будзе да перавознікаў і кіроўцаў цяжкавікоў, якія едуць праз Беларусь і Расею, або калі паездка мела аб'ектыўныя прычыны, што не залежаць ад грамадзяніна.

Беларуска Аляксандра Копцік, якой адмовілі ў прытулку ў Літве. Вільня, Літва. 31 сакавіка 2025 года. Фота: Белсат

«Сотні ўдзельнікаў пратэстаў спакойна жывуць у Беларусі». Літва адмовіла беларусцы ў прытулку

Гісторыі

Гэтыя прапановы падтрымалі ў адміністрацыі прэзідэнта Літвы і ў Дэпартаменце дзяржаўнай бяспекі (ДДБ), але раскрытыкавалі бізнес-арганізацыі. Гэтак, генеральны дырэктар міжнароднага транспартава-лагістычнага альянсу Павілас Дрыжас заявіў, што ў транспартавых кампаніях Літвы працуюць каля 36 тысяч беларусаў, пасля ўвядзення санкцыяў іхная колькасць стала змяншацца. Таксама дарадца Літоўскай бізнес-канфедэрацыі Аквіле Разувене сказала, што новыя абмежаванні прывядуць да скарачэння колькасці беларусаў, якія працуюць у Літве, што непрапарцыйна моцна паўплывае на літоўскую эканоміку.

Канчатковую пастанову наконт гэтых прапановаў прыме Сейм.

25 сакавіка дэмакратычная лідарка Беларусі звярнулася да літоўскіх дэпутатаў на пленарным пасяджэнні Сейму. Святлана Ціханоўская падзякавала суседняй краіне за дапамогу рэпрэсаваным і падтрыманне беларускіх арганізацыяў у выгнанні ды заклікала не ізаляваць беларусаў ад свабоднага свету. «Прашу вас: ізалюючы рэжым, не будуйце новай жалезнай заслоны! Візы і захаванне пасажырскага руху – усё гэта ўмацоўвае сувязь беларусаў з Еўропаю. Мяжа з Літвою сёння – гэта мяжа са свабодным светам», – сказала яна.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10