навіны

Амбасадар Расеі назваў беларускіх герояў здраднікамі і заступіўся за каланіялізм

Барыс Грызлоў. Фота: belarus.mid.ru
Барыс Грызлоў. Фота: belarus.mid.ru
podpis źródła zdjęcia

Амбасадар Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў да афіцыйнага Дня яднання народаў дзвюх краінаў, што адзначаюць 2 красавіка, абвінаваціў беларускія дэмакратычныя сілы ў рэалізацыі «чарговай спробы паўзучай паланізацыі» Беларусі.

«Іхная галоўная зброя – мяккая сіла, заваблівыя публікацыі ў сацсетках, бяскрыўдныя на першы погляд вірусныя відэаролікі і старанна аформленыя пазнавальныя матэрыялы пра «слаўныя» біяграфіі псеўдагерояў, якія на справе ёсць здраднікамі і прыгнятальнікамі беларускай культуры, мовы і духоўнай спадчыны», – напісаў Барыс Грызлоў, звяртае ўвагу «Позірк».

Паводле яго, гэта частка «вялікай і старанна спланаванай інфармацыйна-псіхалагічнай спецаперацыі, закліканай закласці каштоўнасны і ідэалагічны падмурак для наступнага фармавання нацыяналістычнага руху, які ў выніку мае выліцца ў чарговы Еўрамайдан. Грызлоў заявіў, што супраць Масквы і Менску «заходнімі элітамі» вядзецца «гібрыдная агрэсія» супраць саюзу дзвюх краінаў.

Амбасадар не пагадзіўся з тым, што Расея – гэта варожы сусед, які «марыць» падпарадкаваць і захапіць Беларусь, а інтэграцыя – каланіяльны працэс, не сумяшчальны з захаваннем Беларуссю дзяржаўнага суверэнітэту. Адначасова адпрэчыў тэзіс, што «Беларусь – нібыта частка заходняй цывілізацыі».

Ціханоўская: Беларусь раствараецца ў Расеі

У сваю чаргу лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская ў звароце адзначыла, што сэнс інтэграцыі Беларусі з Расеяй заключаецца ў тым, што «адзін дыктатарскі рэжым трымаецца за іншы як за адзіную апору сваёй улады і расплачваецца за гэты саюз незалежнасцю, свабодай і чалавечымі жыццямі».

,,

«Пад маркаю «брацкага народу» прапаганда хлусіць пра бяспеку, стабільнасць і агульную культуру – пакуль за акном працягваюцца вайна, рэпрэсіі і поўнае падпарадкаванне нашай краіны інтарэсам Крамля. Рэжым Лукашэнкі настроіў супраць сябе кожнага суседа, акрамя аднаго – і больш не мае выбару, акрамя як ісці за ім ува ўсім. Кожны крок, які рэжым робіць насустрач Пуціну, штурхае Беларусь да растварэння ў Расеі», – заявіла яна.


Аляксандр Лукашэнка падчас інтэрв'ю тэлеканалу «Россия». Фота: president.gov.by

Лукашэнка зноў заявіў, што NATO і Польшча хочуць напасці на Беларусь. Навошта яму «атмасфера ваеннага псіхозу»?

навіны

Ціханоўская падкрэсліла, што беларусы не абіралі гэтага і ім не патрэбныя саюзы, праз якія «гінуць людзі і губляецца нашая нацыянальная самабытнасць». Замест гэтага яна заклікала перадаваць дзецям беларускія традыцыі і культуру, падтрымліваць беларускіх музыкаў, пісьменнікаў, мастакоў.

Нагадаем, што гэта далёка не першы раз, калі расейскі амбасадар умешваецца ва ўнутраныя справы Беларусі. Напрыклад, у 2023 годзе ён заявіў, што Беларусь і Расея ствараюць супольную камісію, якая, маўляў, будзе абараняць «гістарычную праўду» і спрыяць развіццю асветніцкай дзейнасці ў гістарычнай сферы. А ў 2024-м Грызлоў паабяцаў дапамагчы Менску здушыць пратэсты.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10