ФСБ дыскрэдытаваў сям’ю Лукашэнкі праз сваю агентуру? Брухан vs Рымашэўскі

Напярэдадні так званага Дня яднання Беларусі і Расеі Лукашэнка пачаў зачыстку расейскаміраўцаў. І Вольга Бондарава – толькі пачатак. Але навошта ФСБ праз агентуру дыскрэдытаваў сям’ю Лукашэнкі? Спрачаюцца Брухан і Рымашэўскі. Новы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

«Найбольш цікава было б адказаць на пытанне, чаму Бондаравай не давалі содняў раней. Бо так нахабна паводзіцца чалавек у Беларусі, наўпрост атакуе там сям’ю Лукашэнкі, той ніколі гэтага не цярпеў. Відавочна, што за ёю стаіць «крыша» – і не беларуская. Найхутчэй гэта ФСБ, каторае мае свае карані ў беларускіх структурах. А содні Бондаравай далі, бо сапраўды яе «барзата», яе нахабства ўжо перавысіла тую планку, каторую гатовы быў цярпець той клан кіраўнічы, сям’я Лукашэнкі, што трымае гэтую краіну, трымае ўладу ў Беларусі. І яе арыштавалі выключна за атакі, персанальныя атакі на сям’ю, персанальныя атакі ў тым ліку на палітыку Лукашэнкі», – тлумачыць палітык Віталь Рымашэўскі.

Намеснік прадстаўніка АПК Паўла Латушкі Арцём Брухан адзначае, што ў Беларусі пачынаецца зачыстка агентаў расейскага свету, якія намацвалі межы сваіх магчымасцяў у нашай краіне. Нарэшце, пасля «інаўгурацыі» Лукашэнка пастанавіў спыніць іхную дзейнасць: «Наступны крок, я думаю, далейшае знішчэнне такіх прарасейскіх актывістаў, бо мне падаецца, што Лукашэнка пасля яго так званай інаўгурацыі ўсё ж такі вырашыў, што хопіць гуляцца ў гэтыя гульні. Прарасейскія там актывісты, нейкія іншыя там актывісты – няма ніякіх актывістаў, а ёсць толькі адныя актывісты, гэта лукашэнкаўскія актывісты, яго вертыкаль улады: моцная, кансалідаваная, без усялякіх там розных разнадумстваў».


Працяг дыскусіі глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.


belsat.eu