навіны

Сілавікі працягваюць затрымліваць за хабар працаўнікоў чыгункі, не кранаючы экс-начальніка

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларуская чыгунка. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларуская чыгунка. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі паведаміла пра новыя затрыманні працаўнікоў Беларускай чыгункі за хабар. Колішні ж начальнік БЧ, пры якім гэта ўсё адбывалася, працягвае заставацца на волі.

У МУС паведамілі, што затрымалі траіх падначаленых былога першага намесніка Беларускай чыгункі Пятра Дулуба. Іхных імёнаў і пасадаў не называюць. Адзначаецца, што іх затрымалі з доказамі злачынства ў канцы 2024 года.

У ведамстве заяўляюць, што фігуранты цягам трох гадоў бралі грошы ад прадстаўнікоў камерцыйных структураў за спрыяльныя пастановы наконт вылучэння рухомага складу БЧ. Сума атрыманых хабараў налічвае дзясяткі тысяч рублёў. Распачаты шэраг крымінальных справаў. Падазраваныя змешчаныя ў СІЗА, ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Чарада рэйдаў на БЧ пачалася 20 траўня 2024 года – з першага намесніка начальніка Дулуба, якога ўзялі на атрыманні хабару. 14 чэрвеня яго звольнілі. Сілавікі заявілі, што ён браў грошы ў камерцыйных структураў за лабіяванне іх інтарэсаў у грузатранспартаванні, у абыход тэндараў і конкурсаў. У схованках кватэры і загараднага дому ягонай цешчы знайшлі больш як 3 мільёны долараў.
11 і 12 кастрычніка ГУБАЗіК затрымаў яшчэ некалькіх працаўнікоў Упраўлення Беларускай чыгункі і Цэнтру кіравання перавозкамі, якіх таксама звязваюць з Дулубам. Меркаваная прычына затрыманняў – таксама атрыманне хабару.

У Супольнасці беларускіх чыгуначнікаў адзначаюць, што Уладзімір Марозаў, які ўзначальваў Беларускую чыгунку з 2012 да 2024 года і першым намеснікам якога быў Дулуб, застаецца на волі. Больш за тое, ён перайшоў працаваць у акцыянернае таварыства «Аб'яднаная транспартна-лагістычная кампанія – Еўразійскі чыгуначны альянс» («UTLC ERA»), якой сам жа раней даваў «беспрэцэдэнтныя зніжкі з чыгуначных тарыфаў для БЧ, а таксама іншыя ўмовы, што дазвалялі нажывацца ў шкоду эканоміцы Беларусі».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10