У Мастах на Гродзеншчыне завяршаецца рэканструкцыя найдаўжэйшага падвяснога моста Беларусі. Чыноўнікі абяцалі зрабіць яго сапраўднай турыстычнай сенсацыяй: галоўнай фішкай павінен быў стаць 10-мятровы ўчастак шкляной падлогі, праз які можна было б любавацца Нёманам. Але рэальнасць моцна разышлася з прыгожымі абяцаннямі ўладаў.