Рассакрэчваем вынікі забытай экспедыцыі Вацлава Ластоўскага ў 1928 годзе

Калінкавіцкі строй – адзін з самых багата аздобленых і элегантных народных строяў Беларусі.

Строй зачароўвае пышнасцю кашуль, вытанчанасцю арнаментаў і дасканалымі тэкстыльнымі тэхнікамі. Але што робіць яго сапраўднай вяршыняй народнага касцюма?

Як выглядаў гэты строй у паўсядзённым жыцці? Чаму жанчыны ў ім адчувалі сябе прыгожымі і годнымі? І якія сакрэты раскрываюць фотаздымкі экспедыцыі Вацлава Ластоўскага ў 1928 годзе?

У выданні праграмы «Нітка Зорка» – унікальныя архіўныя кадры, гісторыя аднаго з самых знакавых беларускіх строяў і парады для тых, хто хоча аднавіць яго сёння. Глядзіце, натхняйцеся і пішыце ў каментарах, што вас уразіла найбольш!