Спявачка Білі Айліш запісала відэа пад песню беларускіх выканаўцаў. Відэа набрала ўжо некалькі мільёнаў праглядаў.
Амерыканская спявачка Білі Айліш разам з вядомай блогеркай Кўэн Блэкўэл зняліся ў кароткім роліку для TikTok пад песню «Glamour» выканаўцаў з Беларусі Nkeeei, Uniqe, Artem Shilovets і Wipo.
У відэа Айліш і Блэкўэл разам праходзяць пад руку. Відэа ўжо набрала больш за пяць мільёнаў праглядаў, а пад ім сабралася больш за 30 тысячаў каментароў. Дарэчы, шмат з іх ідуць з гэштэгам #russiaisaterrorisstate, так карыстальнікі адрэагавалі на тое, што песня паходзіць нібыта з Расеі.
Насамрэч трэк «Glamour» быў створаны беларусамі Мікітам (nkeeei), Ягорам (uniqe), Іллём Дземчуком (Wipo) і Арцёмам Шылаўцом у жніўні 2024-га для аднайменнага альбому. Песня «завірусавалася» ў сацыяльных сетках і стала галоўным гітом мінулага лета.
Адметна, што ў лістападзе хлопцы абвясцілі пра завяршэнне супольнай дзейнасці і заняліся запісамі сольных альбомаў.
Раман Шавель belsat.eu