Аляксандр Лукашэнка стварыў унікальную гарэлку «Прэзідэнт» не для ўсіх, ад якой і пацярпеў. Што яму дапамагае ад дыябету? Наталля Качанава залезла ў чужую торбачку. Калі Беларусь можа чакаць на новыя робаты і VR? Глядзіце «Навіны з будучыні».
Аляксандр Лукашэнка стварыў адмыслова для сябе гарэлку «Прэзідэнт», якой не сустрэнеш у беларускіх крамах. Часам ён узнагароджвае ёю сваіх самых адданых памагатых, сярод іх Дзмітрыя Баскава, якога падазраюць ва ўдзеле ў забойстве Рамана Бандарэнкі. Аднак з гэтай гарэлкай не ўсё так добра, як Лукашэнка задумваў. У чым праблема?
Глядзіце ў новым выданні праграмы «Навіны з будучыні» Вольгі Старасцінай.