навіны

Маленькая беларуска зрабілася срэбнай прызёркай чэмпіянату Ізраілю ў гімнастыцы

Медаль Марты Барадзіной. Фота: даслаў Алег Барадзін
Медаль Марты Барадзіной. Фота: даслаў Алег Барадзін
podpis źródła zdjęcia

Беларуска Марта Барадзіна, выступаючы ў асноўным складзе каманды «Сэхлявім Ашдод», зрабілася срэбнай прызёркай Нацыянальнага чэмпіянату Ізраілю сярод камандаў у мастацкай гімнастыцы, які праходзіў у Тэль-Авіве.

«Беларуска стала чэмпіёнкай Ізраілю ў сваёй кваліфікацыі і катэгорыі!» – расказаў «Белсату» бацька дзяўчынкі Алег Барадзін.

Паводле яго, падрыхтоўка да гэтых фінальных спаборніцтваў цягнулася шмат месяцаў, падчас якіх каманда беларускі заваявала не адзін залаты медаль на прамежкавых этапах.

«Чэмпіянат Ізраілю стаў важным этапам падрыхтоўкі да будучых міжнародных турніраў. Наша мэта – скараць усё новыя і новыя спартыўныя вяршыні», – адзначыў бацька.

Алег Барадзін у сакавіку 2022 года быў затрыманы пасля канфлікту з п’янымі расейскімі вайскоўцамі ў Гомлі. Адбыўшы 15 содняў, ён хутка пакінуў Беларусь, дзе яго абвясцілі ў вышук і завялі на яго крымінальную справу паводле артыкулаў 361-4 («Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці») і 130-1 КК («Распальванне варожасці»). Больш падрабязна гісторыю былога палітвязня можна прачытаць тут.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10