Аляксандр Лукашэнка правёў інаўгурацыю на Дзень Волі. Але дзе статусныя госці? Чаму пад раздачу трапіла расейская актывістка Вольга Бондарава і хто насамрэч кіруе Беларуссю? Пра двоеўладдзе Яўген Красулін і Ірына Шчасная – у праграме «Карані праблемаў».
Лукашэнка больш не гаспадар у Беларусі і з кожным днём гэта будзе рабіцца яшчэ больш відавочна. Недатыкальныя чыноўнікі Кубракоў, Карпянкоў, Вальфовіч, Хрэнін і Муравейка ўсё больш канцэнтруюць уладу ва ўласных руках, праз што нашая краіна скочваецца да вайсковай хунты. Менавіта праз уплыў Расеі да гэтага часу працягваюцца масавыя рэпрэсіі і не вызваляюць, напрыклад, актывіста польскай меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута. Але Лукашэнка спрабуе агрызацца, як тое сталася праз арышт Вольгі Бондаравай. Аднак чаго чакаць беларусам найбліжэйшым часам?
Абмяркоўваюць былая палітзняволеная Ірына Шчасная і гісторык Яўген Красулін.
Глядзіце ў новым выданні праграмы «Карані праблемаў» Яўгена Валошына.