У Казахстане затрымалі і перадалі ў Беларусь Віктара Рэцкага, які быў удзельнікам банды Марозава. Яго абвінавачваюць у серыі забойстваў і замахах на забойствы, паведамляе МУС.
50-гадовага Віктара Рэцкага затрымалі ў жніўні 2024 года ў горадзе Кастанай. Паводле звестак МУС, Рэцкі быў штатным кілерам банды Марозава, якая ў 1990-х гадах лічылася самай буйной і жорсткай у Беларусі.

Знайсці Рэцкага ўдалося пасля затрымання ў 2019 годзе аднаго з лідараў групоўкі Сяргея Дзербянёва.
Рэцкі быў абвешчаны ў міжнародны вышук, аднак амаль 20 гадоў змог хавацца ў Казахстане і Расеі.
МУС паказаў падробленыя дакументы Рэцкага на імя Аляксандра Белага з Днепрапятроўску.

Арсен Рудэнка belsat.eu