Беларуска ведала, што на вазку не здолее ўцячы, але ўсё роўна выйшла на пратэсты.
У 2020 годзе Вольга ў інвалідным вазку паехала на перадвыбарчы пікет Віктара Бабарыкі. Яна ведала, што не здолее ўцячы, калі яе схопяць сілавікі. Беларуска эвакуявалася.
Але на чужыне сутыкнулася з яшчэ адной хваробай. Амаль паўтара месяца ляжала без сілаў, страціла 15 кілаграмаў, выпалі ўсе валасы, ледзь выжыла. Цяпер Волі патрэбная аперацыя, каб загаіўся пролежань і жыць без болю. І вярнуцца да працы барысткі. Таксама Вользе патрэбная шведская сценка, каб рабіць практыкаванні. Мы можам дапамагчы беларусцы, бо Воля мацнейшая за боль.
Пішыце нам: belarus2belarus@gmail.com
Таксама ў праграме «Беларус беларусу»:
Маладой маці Аляксандры, якая выдаткавала больш за 100 000 долараў на лекаванне раку шыйкі, патрэбная дапамога