навіны

Галоўны рынак Кішынэва «завалены беларускай бульбай», пакуль беларусы скардзяцца

img
Бульба. Фота: Андрэй Лапін / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Напярэдадні забароны на вываз з Беларусі бульбы галоўны рынак у сталіцы Малдовы быў літаральна завалены якаснай беларускай бульбай, піша mybusiness.md. Беларусы ж у гэты час скардзяцца, што купляць няма чаго.

Медыі Малдовы 21 сакавіка пачалі пісаць пра прыбыццё ў гэтую краіну буйной партыі бульбы з Беларусі. Кішынэўскі рынак «завалены беларускай бульбай», якая прадаецца прыкладна за € 1 за кілаграм. СМІ адзначаюць, што гэта дорага, але людзі ахвотна купляюць, бо беларуская бульба смачная, заўважылі праваабаронцы з «MAYDAY.TEAM».


Малдаўскія медыі год таму пісалі, што Малдова рээкспартуе беларускую бульбу ва Украіну. Паводле звестак Еўрастату, з 2020 года Малдова купляла бульбу ў Беларусі толькі ў 2023 і 2024 гадах (на € 6 млн і €13,3 млн адпаведна). У студзені і лютым паставак не было, а сакавіцкіх звестак яшчэ няма.

Камароўскі рынак у Менску, Беларусь. 9 ліпеня 2023 года. Фота: Adam Berry / Getty Images

Улады рыхтуюцца адпусціць цэны на шэраг тавараў. Што можа падаражэць?

Аналітыка

У самой жа Беларусі ж з бульбай праблемы. 25 сакавіка ўрад абмежаваў продаж бульбы за мяжу. Адбылося гэта пасля скаргаў беларусаў на тое, што ў краіне складана знайсці бульбу нармальнай якасці. Аляксандр Лукашэнка ўчыніў разнос чыноўнікам, абвінаваціўшы іх у тым, што бульба гнілая, ды яшчэ і дарагая – кошты на яе за студзень – люты выраслі на 8 %.


У выніку ўвялі ліцэнзаванне на тры месяцы: у гэты перыяд бульбу з Беларусі можна вывозіць толькі з дазволу Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.


Пасля разносу Лукашэнкі па крамах прайшлі рэйды. Аказалася, што праблемы з бульбай сапраўды ёсць. МАРГ праверыў 437 аб'ектаў гандлю. У 3 % з іх не было бульбы зусім, а ў 10 % яна была непрыдатнай для продажу.


Tochka.by зрабіла свой агляд, у якім высветліла, што праблема ёсць у шмат якіх крамах.


«Як на корм свінням», – паскардзілася адна з пакупніц.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10