навіны

Радыё «Свабода» вяртаюць фінансаванне

Офіс радыё «Свабода» ў Празе, Чэхія
Офіс радыё «Свабода» ў Празе, Чэхія. Фота: rferl.org
podpis źródła zdjęcia

Агенцтва ЗША ў справе глабальных медыяў (USAGM) вяртае грант радыё «Свабодная Еўропа»/радыё «Свабода» (RFE/RL). Пра гэта паведамляе рэпарцёр «Politico» Кайл Чэйні са спасылкаю на дакументы пазову радыё «Свабода», згодна з якім медыя патрабавала вяртання гранту.

Пастанова пра адмену гранту ад 15 сакавіка прызнаецца несапраўднаю. Разам з тым Агенцтва ЗША ў справе глабальных медыяў можа спыніць фінансаванне радыё «Свабода» ў будучыні, адзначаецца ў дакуменце.

Мікрафон з лагатыпам радыё «Свабода». Фота: Радыё Свабода

Суд у ЗША: спыненне фінансавання радыё «Свабода» было самавольным і неабгрунтаваным

навіны

«Такім чынам, грантавае пагадненне зноў набывае моц. Гэтае адкліканне не наносіць шкоды паўнамоцтвам USAGM спыніць дзеянне гранту ў больш позні тэрмін, калі USAGM палічыць такое спыненне мэтазгодным у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам», – піша агенцтва ЗША ў справе глабальных медыяў.

Сродкі для радыё «Свабода» вылучаныя Кангрэсам ЗША і паступаюць праз USAGM. Прэзідэнт ЗША

Доналд Трамп падпісаў указ 14 сакавіка аб скарачэнні дзейнасці USAGM. Тады радыё «Свабода» паведамілі, што фінансаванне спыняецца.

У адміністрацыі Трампа выдаткі на радыё «Свабода» называюць неэфектыўным выкарыстаннем сродкаў.


Пасля ўказу радыё «Свабода» падала ў суд з патрабаваннем аднавіць фінансаванне. Грант, які ўдалося вярнуць, разлічаны да 30 верасня 2025 года.


Арсен Рудэнка

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10