Аляксандр Лукашэнка правёў сёмую інаўгурацыю, якую прызначыў на Дзень Волі 25 сакавіка. Што гэта было? Ці будзе перагорнутая старонка і хто тыя таемныя апазіцыянеры пад носам у Лукашэнкі? Спрачаюцца Вячаслаў Сіўчык і Павел Усаў. Новы «Двубой» з Віталём Цыганковым.
«Па-першае, каб сканцэнтраваць на сабе ўвагу. А па-другое, гэта фактычна апошні дзень, калі ён мог правесці інаўгурацыю, ён цягнуў да апошняга, каб усё ж такі аддаліць той час, калі ён можа ўступіць на пасаду», – тлумачыць палітолаг Павел Усаў.
Чаго цяпер чакаць беларусам? Адказ шукайце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.