меркаваннi

У сёмы раз

Картэж Аляксандра Лукашэнкі. 25 сакавіка 2025 года, Менск, Беларусь
Картэж Аляксандра Лукашэнкі. 25 сакавіка 2025 года, Менск, Беларусь. Фота: president.gov.by

Па горадзе ехала вялікая чорная машына ў атачэнні некалькіх машын такога ж колеру, але крыху паменш, і дзевяці белых матацыклаў. Астатнія гарадскія аўтамабілі разагналі, схавалі куды падалей, таму кавалькада перасоўвалася, не сустракаючы ніякага супраціву і не зважаючы на святлафоры.