навіны

У беларускіх ВНУ спыняць набор абітурыентаў на 45 спецыяльнасцяў

Факультэт журналістыкі БДУ
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: bsu.by
podpis źródła zdjęcia

У беларускіх ВНУ ў рамках аптымізацыі падрыхтоўкі спецыялістаў сёлета закрыюць 45 спецыяльнасцяў, распавёў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец.

Са словаў Іванца, такім чынам Міністэрства адукацыі выконвае «першае жалезнае патрабаванне» Аляксандра Лукашэнкі – спыніць няпрофільную падрыхтоўку ў ВНУ.


У 2024 годзе ў вышэйшых навучальных установах краіны перасталі рыхтаваць 12 спецыяльнасцяў. Налета, у 2026 годзе, плануецца цалкам скончыць няпрофільнае навучанне.

,,

«Падкрэслю, гаворка не ідзе пра спыненне падрыхтоўкі дадзеных спецыялістаў. Іх працягнуць рыхтаваць, але толькі ў тых вышэйшых навучальных установах, якія маюць адпаведныя навуковыя школы, кваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад, неабходную матэрыяльна-тэхнічную базу», – зазначыў Іванец.


Факультэт журналістыкі БДУ. Фота: bsu.by

БДУ штомесяц справаздачыцца Качанавай і ў пракуратуру пра сачэнне за студэнтамі

навіны

Таксама сёлета ВНУ Беларусі перагледзелі 1500 навучальных праграмаў. Міністр адукацыі сцвярджае, што гэта «дало магчымасць выключыць састарэлыя дысцыпліны і цалкам абнавіць адукацыйную праграму актуальнымі курсамі, запатрабаванымі ў рэальным сектары эканомікі».


Акрамя таго, быў скарочаны тэрмін навучання ў беларускіх ВНУ для выпускнікоў каледжаў: да 2,5 – 3 гадоў замест ранейшых 3,5 – 4 гадоў.


Як раней паведамляў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў, у Беларусі знізілі лічбы прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы на 2025/2026 навучальны год.


У 2025 годзе ВНУ Беларусі гатовыя прыняць 48,3 тысячы абітурыентаў. Чыноўнік адзначыў, што на платнае навучанне ў 2025 годзе лічбы прыёму зніжаныя на 2,7 тысячы месцаў і складаюць 16,5 тысячы. На бюджэт жа колькасць месцаў у параўнанні з папярэднім годам вырасла на 400, да 31,8 тысячы.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10