навіны

Суд у ЗША: спыненне фінансавання радыё «Свабода» было самавольным і неабгрунтаваным

Мікрафон з лагатыпам радыё «Свабода»
Мікрафон з лагатыпам радыё «Свабода». Фота: Радыё Свабода
podpis źródła zdjęcia

Акруговы суд у Вашынгтоне 25 сакавіка задаволіў хадайніцтва «Radio Free Europe/Radio Liberty» (анг. Радыё «Свабодная Еўропа» / радыё «Свабода») аб увядзенні часовай забароны ў судовым пазове СМІ супраць Агенцтва ЗША ў справе глабальных медыяў (USAGM) у сувязі з прыпыненнем фінансавання, вылучанага Кангрэсам, паведамляе радыё «Свабода».

Паводле пастановы суда, USAGM дзеяла «самавольна і неабгрунтавана» пры спыненні фінансавання «Radio Free Europe/Radio Liberty» (RFE/RL) і рэалізацыя гэтага рашэння магла б нанесці «непапраўную шкоду» вяшчальніку.


Суд пагадзіўся, што часовая забарона неабходная, каб спыніць закрыццё СМІ, бо «Radio Free Europe/Radio Liberty» прадэманстравала высокую імавернасць перамогі ў судзе.

,,

«Кіраўніцтва USAGM не можа адным радком без тлумачэння прымусіць RFE/RL закрыцца – нават калі прэзідэнт сказаў ім гэта зрабіць», – растлумачыў федэральны суддзя ЗША Ройс Лэмбэрт.


Офіс радыё «Свабода» ў Празе, Чэхія. Фота: rferl.org

«Свабода» пайшла ў суд

навіны

Наступным этапам будзе разгляд хадайніцтва RFE/RL супраць USAGM аб вылучэнні каля 77 млн долараў, якія Кангрэс ЗША прызначыў для дзейнасці кампаніі на рэшту 2025 фінансавага года да 30 верасня. Суд мусіць вынесці пастанову ў найбліжэйшыя тыдні.


Паведамленне аб спыненні фінансавання было выкладзенае ў лісце, падпісаным Кэры Лэйк, якая пазначыла свой тытул як «старэйшая дарадца выканаўчага дырэктара USAGM з паўнамоцтвамі, дэлегаванымі выканаўчым дырэктарам». У лісце сцвярджалася, што «грант больш не адпавядае прыярытэтам агенцтва».


Дадатковых тлумачэнняў не было, і суддзя Лэмбэрт адзначыў, што USAGM не прывяла ніякіх дадатковых аргументаў падчас слухання ў судзе.

,,

«"Тлумачэнне", дадзенае USAGM, наўрад ці можна назваць тлумачэннем: гэта быў адзін радок у лісце аб спыненні фінансавання, у якім сцвярджалася, што грант больш не адпавядае прыярытэтам агенцтва», – падкрэсліў Лэмбэрт у сваёй пастанове.


На слуханнях 24 сакавіка Агенцтва ЗША ў справе глабальных медыяў заявіла, што пачало «неадкладныя адміністрацыйныя дзеянні» для пералічэння 7,46 млн долараў, якіх «Radio Free Europe/Radio Liberty» патрабавала за частку сакавіка, калі кампанія яшчэ працавала да атрымання ліста ад Лэйк.


14 сакавіка 2025 года прэзідэнт ЗША Доналд Трамп падпісаў указ, накіраваны на скарачэнне сямі федэральных агенцтваў, у тым ліку Агенцтва ЗША ў справе глабальных медыяў. Праз некалькі гадзінаў пасля публікацыі ўказу медыі распаўсюдзілі ліст USAGM, у якім сцвярджалася, што ўхвалены Кангрэсам грант, які фінансуе RFE/RL, спынены.


Палітыкі Еўразвязу заяўлялі, што разглядаюць магчымасць падтрымаць RFE/RL.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10