навіны

Дарэгуляваліся: улады зноў абмежавалі вываз бульбы з Беларусі

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Markus Spiske / Unsplash
podpis źródła zdjęcia

Урад абвесціў ліцэнзаванне экспарту бульбы: яе можна будзе вывозіць з краіны толькі паводле асобных дазволаў. З аднаго боку, чыноўнікі дбаюць пра тое, каб караняплоду хапіла беларусам, а з другога – не даюць зарабіць вытворцам. І такая сітуацыя склалася праз дзяржаўнае рэгуляванне цэнаў.

«Ліцэнзаванне дазволіць забяспечыць кантроль над запасамі, а таксама за экспартнымі плынямі бульбы ў звязку з попытам, што расце, і высокаю цаною на яе за межамі Беларусі», – адсправаздачыўся ўрад у сваім Telegram-канале.


Вывозіць бульбу з краіны можна будзе толькі паводле разавых ліцэнзіяў, што выдае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з узгадненнем з Мінсельгасхарчам, аблвыканкамамі і Менскім гарвыканкамам.


Адпаведная пастанова набудзе моц пасля афіцыйнага апублікавання.


Адзначаецца, што гэта ўсё часова, толькі на тры месяцы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Працаўнікі ААТ «Васілішкі» хваляцца ўраджаем капусты на Шчучыншчыне. Васілішкі, Шчучынскі раён, Беларусь. Фота: Алег Шышлоўскі / Dzyannica.by

Усё так кепска? У Беларусі ўвялі ліцэнзаванне экспарту буракоў, капусты, морквы, цыбулі і яблыкаў

Аналітыка

Папярэдні раз, таксама на тры месяцы, «бульбяное ліцэнзаванне» ўводзілі ў сярэдзіне снежня. Тады захаду тлумачылі жаданнем «забяспечыць у міжсезонны перыяд унутраны рынак сельскагаспадарчай прадукцыяй у поўным аб'ёме».


Дзеянне той пастановы скончылася менш як два тыдні таму. Нельга выключаць, што беларускія вытворцы шпарка кінуліся экспартаваць бульбу ў Расею, і ўрад ізноў увёў абмежаванні.


Усё гэта адбываецца праз розніцу цэнаў на бульбу ў нас і ў суседзяў. У Беларусі цана ніжэйшая з увагі на штучнае стрымліванне і такая, што робіць вытворчасць стратнаю. Эканамічны цэнтр BEROC раней папярэджваў: калі абмежаванне экспарту гародніны будзе працяглым, яе вырошчванне ў Беларусі можа істотна скараціцца.


«Гэта прывядзе да зніжэння інвестыцыяў у пашырэнне засеўных плошчаў, у інавацыі вырошчвання гародніны, і тады праз некалькі гадоў можна атрымаць даволі нядобрую сітуацыю з насычэннем унутранага рынку», – тлумачыў аналітык Анатоль Харытончык.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10