З нагоды 107-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў Вільні на Лукішскай плошчы адбыўся мітынг. Перад прысутнымі выступіла лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская. Пасля мітынгу ўдзельнікі рушылі шэсцем да амбасады Беларусі, дзе запалілі лампадкі ў памяць аб загінулых беларусах. Акцыя сабрала больш за 200 чалавек.