Рада Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацыяў не стала касаваць забароны на ўдзел беларускіх і расейскіх спартоўцаў у спаборніцтвах. Падобна, гэтую пастанову пераглядзяць толькі пасля сканчэння вайны ва Украіне.