навіны

У Беларусі моцны вецер пакінуў без электрычнасці сотні паселішчаў, разбураныя дахі дамоў і школаў

Здымак ілюстрацыйнага характару
Здымак ілюстрацыйнага характару. Фота: Мінэнерга
podpis źródła zdjęcia

За содні, з 6:00 24 сакавіка да 6:00 25 сакавіка, моцны вецер з парывамі да 22 м/с выклікаў пашкоджанні і перабоі з электразабеспячэннем у розных рэгіёнах Беларусі.

Паводле МНС, найбольш адчувальныя наступствы непагадзі былі зафіксаваныя ў шасці паселішчах Горацкага і Мсціслаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці. Там пашкоджаныя дахі трох жылых дамоў, дзвюх школаў, шасці сельскагаспадарчых будынкаў і адной гаспадарчай пабудовы. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма.


Як паведамляе «Белэнерга», за содні на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне 223 паселішчаў. Найбольш – у Віцебскай вобласці (121 пункт), таксама ў Менскай (45), Гарадзенскай (31), Гомельскай (15), Магілёўскай (10) і Берасцейскай (1) вобласцях.


Акрамя таго, былі абясточаныя 889 трансфарматарных падстанцыяў і 23 сельскагаспадарчыя аб’екты.


На 6:00 25 сакавіка без электрычнасці заставаліся дзевяць паселішчаў – тры ў Гомельскай вобласці і шэсць у Менскай. Паведамляецца, што аварыйныя брыгады працягваюць ліквідаваць наступствы стыхіі.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10