навіны

У Расеі згарэў чарговы аўтобус МАЗ

Аўтобус МАЗ, што згарэў 23 сакавіка 2025 г. Фота: МЧС Кировской области / Telegram
Аўтобус МАЗ, што згарэў 23 сакавіка 2025 г. Фота: МЧС Кировской области / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Чарговае загаранне аўтобуса беларускай вытворчасці адбылося ў Расеі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў Кіраўскай вобласці РФ.

Як паведамляецца, загаранне аўтобуса адбылося 23 сакавіка падчас руху. Восем пасажыраў, кіроўца і кандуктар своечасова пакінулі транспартны сродак. Пацярпелых няма.

Беларускія аўтобусы МАЗ рэгулярна загараюцца, асабліва часта – у Расеі. Прадстаўнік камітэту транспарту адміністрацыі расейскага Санкт-Пецярбургу Валянцін Енакаеў расказаў, што ў горадзе выявілі магчымыя прычыны пажараў у аўтобусах. Іх нібыта дзве: кароткае замыканне і прылада гідрапрываду радыятара. Але галоўная прычына ў тым, што кампанаванне аўтобусаў шмат гадоў не мянялася, а патрэбы змяніліся.

За 2024 год продаж аўтобусаў МАЗ у Расею знізіўся на 45,5 % у параўнанні з 2023 годам.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10