навіны

У Еўразвяз засланыя групы дыверсантаў для ліквідацыі беларускіх апазіцыянераў – «BYPOL»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: eurasia.expert
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: eurasia.expert
podpis źródła zdjęcia

Сілавыя структуры Беларусі стварылі «асаблівыя групы» дыверсантаў, якія складаюцца з працаўнікоў КДБ Беларусі, для супрацьстаяння дэмакратычным сілам Беларусі. Пра гэта паведамляе «BYPOL» са спасылкаю на сваю крыніцу.

Як адзначаецца, «спячыя агенты» не праяўляюць актыўнасці да асаблівага распараджэння. У іхныя абавязкі ўваходзіць назіранне за дзейнасцю дзяржаўных установаў Еўразвязу, прыватных карпарацыяў і міжнародных фондаў, што фінансуюць дэмакратычныя сілы, а таксама магчымае правядзенне «спецаперацыяў», у тым ліку выкрадання і ліквідацыі ўплывовых апазіцыянераў.

Паводле крыніцы, гэтыя групы створаныя «закрытай пастановай» з ініцыятывы Віктара Шэймана, датычнага да выкрадання апанентаў Аляксандра Лукашэнкі яшчэ ў 1999 годзе.

,,

«Расейскі бок у курсе гэтай пастановы і абяцаў аказаць дапамогу ў выпадку неабходнасці», – паведамляе «BYPOL».


Арганізацыя паведамляе, што на гэты момант у ЕЗ ужо прысутнічаюць ад 7 да 11 «асаблівых групаў» замежнай выведкі КДБ Беларусі. У склад кожнай групы ўваходзіць ад трох да шасці прафесійных дыверсантаў. У кожнай каманды ёсць усе неабходныя сродкі для ажыццяўлення такой дзейнасці, а таксама канкрэтныя аператыўныя задачы і мэты.

Нагадаем, што яшчэ ў 2023 годзе Паўлу Латушку паступіла пагроза забойствам за тое, што ён займаецца зборам доказаў злачыннага вывазу дзяцей з часова акупаваных тэрыторыяў Украіны ў Беларусь.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10