Нацбанк вызначыў курсы валютаў на 25 сакавіка: долар і юань крыху патаннелі, еўра і расейскі рубель – умацаваліся. Эканамістка Настасся Лузгіна растлумачыла «Белсату», што ўплывае на курс беларускага рубля і на што звяртаць увагу тым, хто прызвычаіўся захоўваць ашчаджэнні ў валюце.