навіны

У Беларусі пачалося правяранне баявой гатовасці Узброеных сілаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Я-ВОЕННЫЙ.БЕЛ / Telegram
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Я-ВОЕННЫЙ.БЕЛ / Telegram
podpis źródła zdjęcia

24 сакавіка Аляксандр Лукашэнка даручыў Дзяржаўнаму сакратарыяту Савету бяспекі правесці правяранне баявой гатовасці Узброеных сілаў.

Асабовы склад адной з вайсковых частак правядзе комплекс захадаў для рыхтавання тэхнікі і ўзбраення да выканання навучальна-баявых задачаў, што будуць уключаць загрузку матэрыяльных сродкаў і выхад на палігон, паведамляе Мінабароны.

Падраздзяленні, якія пройдуць праз правяранне, выканаюць задачы ў інжынерным абсталяванні пазіцыяў, маскаванні, ахове і абароне ў вызначаным раёне, а таксама правядуць кантрольныя стрэльбы са штатнай зброі.

,,

«Для стварэння ўмоваў, максімальна набліжаных да баявых дзеянняў, з улікам вопыту сучасных ваенных канфліктаў спланаванае задзеянне як ударных, так і выведных БЛА, а таксама авіяцыі», – гаворыцца ў паведамленні Мінабароны. 


Акрамя таго, ведамства адзначае, што ў сувязі з правяраннем магчымы рух вайсковай тэхнікі і часовыя абмежаванні на дарогах агульнага карыстання.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10