навіны

Журналіст Дмытро Гардон распавёў пра зашкальванне нянавісці ўкраінцаў да Лукашэнкі

img
Журналіст Дмытро Гардон. Фота: shuster online / Facebook
podpis źródła zdjęcia

У інтэрв'ю Дмытру Гардону ў 2020 годзе Аляксандр Лукашэнка абяцаў, што ніколі з тэрыторыі Беларусі расейскія вайскоўцы не нападуць на Украіну, аднак гэта здарылася ўжо праз два гады. Раней Лукашэнка быў найбольш папулярным ва Украіне сярод замежных палітыкаў, цяпер жа яго ненавідзяць, сказаў журналіст у эфіры «Белсату».

Украінскі журналіст Дмытро Гардон узяў інтэрв'ю ў Аляксандра Лукашэнкі ў жніўні 2020 года, незадоўга да прэзідэнцкіх выбараў. Тую размова шмат хто палічыў кампліментарнай і спрыяльнай для легітымізацыі палітыка.

У эфіры «Студыі «Белсат» Гардон патлумачыў, што інтэрв'ю прайшло на фоне некалькіх фактараў. Па-першае, на той момант Лукашэнка быў найбольш папулярным замежным прэзідэнтам сярод украінцаў:

«Я прыехаў да прэзідэнта суседняй, братняй Беларусі, які быў на той момант найбольш папулярным прэзідэнтам іншай краіны ва Украіне. Паводле апытанняў, праведзеных сярод украінцаў, Лукашэнка ішоў на першым месцы, яму давяралі 64 % украінцаў».

Акрамя таго, Лукашэнка тады быў у канфлікце з Уладзімірам Пуціным, сказаў Гардон. Пры гэтым з усімі ўкраінскімі прэзідэнтамі, у тым ліку з Уладзімірам Зяленскім, беларускі палітык «вельмі цёплыя меў зносіны».

«І нарэшце, я прыехаў у той момант, калі ў Беларусі былі затрыманыя вагнэраўцы і вырашалася пытанне выдачы гэтых вагнэраўцаў Украіне. І прэзідэнт Беларусі паабяцаў мне, што вагнэраўцаў выдадуць Кіеву», – адзначыў журналіст.


Гардон патлумачыў свае матывы жаданнем перацягнуць Лукашэнку на праўкраінскія пазіцыі:

,,

«Мне здавалася вельмі важным, каб Лукашэнка, які шчыра ненавідзіць Пуціна, а Пуцін шчыра ненавідзіць Лукашэнку, займаў украінскую пазіцыю і каб ён пацвердзіў, што ніколі з беларускай тэрыторыі не ўвойдуць войскі фашысцкай Расеі ва Украіну. Лукашэнка выявіўся такім жа хлусам і нягоднікам, як Пуцін».


Са словаў журналіста, ён не чакаў такіх рэпрэсіяў пасля выбараў і пратэстаў:

«Я не чакаў, што ён будзе вырабляць з апазіцыяй, калі пачаліся масавыя пратэсты пасля яго фальшывага абрання ў 2020 годзе. І праз дзён восем ці дзевяць пасля майго візіту ў Менск я затаўраваў ганьбай Лукашэнку, звярнуўся да беларусаў і назваў яго проста падонкам, бо так здзекавацца са свайго народу можа толькі падонак. Але ён тройчы падонак, бо з яго тэрыторыі прыйшлі сюды гэтыя оркі праклятыя, і нянавісць да яго і ў мяне, ва ўкраінцаў проста зашкальвае».

Сцяпан Кубік / ЮК belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10